Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 кастрычніка 2017, 12:45

У амерыканскім штаце Луізіяна адбыўся выбух на нафтавай платформе

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаце Луізіяна (ЗША) адбыўся выбух на нафтавай платформе на возеры Панчартрэйн, пацярпелі не менш як шэсць чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле апошніх даных, загінулых няма, некаторыя з пацярпелых атрымалі цяжкія траўмы. Да палаючай платформы накіраваны выратавальныя катэры і лодкі.

Панчартрэйн - буйнейшае ў Луізіяне салёнае возера, другое па памерах у ЗША. Яго плошча - 1,6 тыс. кв.км.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі