Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 ліпеня 2018, 11:31

Тысячы сірыйскіх баевікоў згадзіліся пакінуць Эль-Кунейтру

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Некалькі тысяч сірыйскіх баевікоў добраахвотна згадзіліся пакінуць населеныя пункты ў правінцыі Эль-Кунейтра на паўднёвым захадзе Сірыі і перамясціцца на поўнач краіны - у Ідліб. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўніка расійскага Цэнтра па прымірэнні варожых бакоў у Сірыі.

Паводле існуючай інфармацыі, непрымірымыя баевікі, якія вырашылі добраахвотна пакінуць падкантрольныя ўрадавым войскам тэрыторыі, выходзяць разам з сем'ямі. Яны могуць вывезці з сабой не больш за адзін аўтамат на аднаго дарослага мужчыну і тры зараджаныя магазіны. Палявым камандзірам дазволена пакінуць пісталет.

Што датычыцца выбуховых прадметаў, паясоў шахідаў, гранат, снайперскіх вінтовак, гэта ўзбраенне вывозіць забаронена.

Раней паміж сірыйскімі ўладамі і ўзброенай апазіцыяй у правінцыі Эль-Кунейтра было дасягнута лакальнае прымірэнне. Паводле яго ўмоў, частка баевікоў здалася ўладам, каб скарыстацца магчымасцю вярнуцца да мірнага жыцця. Тыя, хто адмовіўся скласці зброю, могуць выехаць у правінцыю Ідліб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі