Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 жніўня 2017, 14:27

Турысты пасля землетрасення спяшаюцца пакінуць італьянскі востраў Ісх'я

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турысты спяшаюцца пакінуць італьянскі востраў Ісх'я пасля землетрасення, якое адбылося тут 21 жніўня, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных мясцовых улад, на востраве знаходзяцца амаль 200 тыс. турыстаў. Больш за тысячу чалавек пакінулі ўжо Ісх'ю. Між тым у порце сабралася мноства турыстаў, якія чакаюць паромаў для адплыцця.

Паводле апошніх даных, у выніку землетрасення магнітудай 4 загінулі два чалавекі, амаль 40 пацярпелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі