Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 чэрвеня 2018, 15:24

Турцыя ўводзіць мытныя пошліны для тавараў з ЗША

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Турцыі аб'явіў аб рашэнні ўвесці ў адказ мытныя пошліны для 22 найменняў тавараў з ЗША. Аб гэтым паведамляе ТАСС, спасылаючыся на заяву міністра эканомікі Турцыі Ніхата Зейбекчы.

Міністр падкрэсліў, што з-за ўведзеных ЗША імпартных пошлін дадатковая нагрузка на Турцыю складзе каля $260 млн. Каб кампенсаваць страты, кіраўніцтва краіны ўводзіць дадатковыя мытныя пошліны агульным аб'ёмам $300 млн на тавары з ЗША.

Раней урад ЗША аб'явіў аб увядзенні мытных пошлін на імпарт сталі і алюмінія. Паводле інфармацыі агенцтва Associated Press, Турцыя пастаўляе ў ЗША сталь і алюміній коштам $1,1 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі