Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2016, 15:37

Цырымонія адкрыцця "Еўрабачання-2017" пройдзе на тэрыторыі Сафійскага сабора ў Кіеве

21 верасня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Цырымонію адкрыцця "Еўрабачання-2017" плануюць правесці на тэрыторыі Сафійскага сабора ў Кіеве. Такое рашэнне было прынята ў час рабочай сустрэчы прадстаўнікоў Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС), Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны (НТКУ), Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА), а таксама прадстаўнікоў Стакгольма, дзе Еўрашоу праходзіла ў 2016 годзе. Аб гэтым паведамляе канал UA:Першы.

"За апошнія дзесяць гадоў "Еўрабачанне" стала грандыёзнай падзеяй. Конкурс ператварыўся ў вялікі фестываль, які доўжыцца на працягу двух тыдняў з прыцягненнем вялікай колькасці асоб: дэлегацый, балельшчыкаў, прэсы", - адзначыла дырэктар песеннага конкурсу ад ЕВС Надзя Буркгарт.

Яшчэ адной афіцыйнай лакацыяй "Еўрабачання" стане Еўраклуб, дзе праводзяцца закрытыя вечарынкі для членаў дэлегацый краін-удзельніц, у прыватнасці, пасля генеральных рэпетыцый і выступленняў канкурсантаў. Месцам, дзе размесціцца Еўраклуб на час правядзення міжнароднага песеннага конкурсу ў Кіеве, стане кангрэсна-выставачны цэнтр "Паркавы". Памяшканні гэтага комплексу, паводле слоў кіраўніка ўпраўлення турызму КГДА Антона Тараненкі, могуць прыняць неабходную колькасць гасцей.

Таксама для фанатаў "Еўрабачання" і ўсіх жыхароў і гасцей сталіцы будзе працаваць Еўрагарадок. Канчатковае рашэнне адносна таго, дзе менавіта ў Кіеве ён размесціцца, павінна быць прынята ў пачатку лютага 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі