Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 сакавіка 2017, 09:18

Цыклон "Дэбі" перасек берагавую лінію Аўстраліі

28 сакавіка, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Магутны трапічны цыклон "Дэбі" перасек берагавую лінію Аўстраліі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цыклон рухаецца ў заходнім напрамку са скорасцю каля 12 км/гадз, скорасць парываў ветру побач з яго эпіцэнтрам складае амаль 250 км/гадз. У блізкіх да цыклону раёнах за гадзіну выпала звыш 200 мм ападкаў. На гэты момант "Дэбі" мае чацвёртую (з пяці) катэгорыю магутнасці. Ёсць верагоднасць, што ў далейшым магутнасць павялічыцца да найвышэйшай катэгорыі.

Цыклон "Дэбі" можа нанесці значны ўрон будынкам. Так, цыклон "Ясі" пятай катэгорыі магутнасці прыйшоў у Квінсленд у лютым 2011 года і выклікаў моцныя разбурэнні ў некаторых невялікіх гарадах і населеных пунктах, многія з якіх аказаліся або затопленымі, або адрэзанымі ад знешняга свету з-за моцных паводак. Урон ад "Ясі" тады склаў звыш $3,5 млрд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі