Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ЦВК завяршыла рэгістрацыю кандыдатаў у прэзідэнты Расіі

У свеце 08.02.2018 | 17:09

8 лютага, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. ЦВК РФ сёння завяршыла працэс рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, па яе выніках за вышэйшую дзяржаўную пасаду прадаўжаюць змагацца восем чалавек - адзін самавылучэнец і сем кандыдатаў ад партый.

Такім чынам, зарэгістраванымі кандыдатамі сталі: Сяргей Бабурын ("Расійскі агульнанародны саюз"), Павел Грудзінін (КПРФ), Уладзімір Жырыноўскі (ЛДПР), Уладзімір Пуцін (самавылучэнне), Ксенія Сабчак ("Грамадзянская ініцыятыва"), Максім Сурайкін ("Камуністы Расіі"), Барыс Цітоў (Партыя росту), Рыгор Яўлінскі ("Яблоко").

Абавязковай умовай для рэгістрацыі на выбарах для самавылучэнцаў і кандыдатаў ад непарламенцкіх партый з'яўляецца збор подпісаў выбаршчыкаў. Самавылучэнцам неабходна было да 31 студзеня здаць у ЦВК не менш як 300 тыс. і не больш як 315 тыс. подпісаў, кандыдатам ад партый - не менш як 100 тыс. і не больш як 105 тыс.

Вылучэнцы ад парламенцкіх партый ад збору подпісаў вызвалены, таму кандыдаты ад ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі і ад КПРФ Павел Грудзінін першымі прайшлі працэдуру рэгістрацыі.

З 16 прэтэндэнтаў, якія збіралі подпісы пасля вылучэння, здалі ў ЦВК іх толькі шэсць, і ўсе бесперашкодна прайшлі рэгістрацыю. Ні ў каго з тых, хто здаў подпісы, пры праверцы не было выяўлена больш за дапушчальныя 5 працэнтаў браку.

ЦВК РФ устанавіла, што бюлетэні для галасавання на ўчастках за мяжой, уключаючы тэрыторыю Байканура, павінны быць гатовы і атрыманы да 16 лютага.

Цэнтрвыбаркам таксама зацвердзіў тэкст выбарчага бюлетэня. Насупраць імя кожнага кандыдата прыводзяцца яго біяграфічныя даныя: год нараджэння, месца жыхарства, месца работы і пасада, членства ў партыі.

Таксама зацверджаны тэкст бюлетэня для комплексаў апрацоўкі выбарчых бюлетэняў (КАВБ). У правым верхнім вугле на ім адведзена месца для пячаткі ўчастковай выбарчай камісіі. Бюлетэнь з іншага ўчастка КАВБ не прыме. КАВБ будуць прымяняцца ў 81 рэгіёне амаль на 12 тыс. участкаў. Паводле прагнозаў ЦВК, на ўчастках з выкарыстаннем КАВБ могуць прагаласаваць каля 30 млн чалавек. Акрамя таго, на 806 участках будуць прымяняцца комплексы электроннага галасавання (КЭГі).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

У Беларусі колькасць асуджаных непаўналетніх зніжаецца 2017 год - асуджана 1 198 чалавек (учынілі злачынства ў стане алкагольнага ап'янення - 251, пад дзеяннем наркотыкаў - 41); 2016 год - 1 341 чалавек (269, 80).