Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 студзеня 2018, 10:09

Цана бараля нафты Brent перавысіла $70

12 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана бараля нафты Brent перавысіла $70 упершыню з 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле даных біржы, кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у сакавіку 2018 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане павялічыўся на 1,2 працэнта і склаў $70,05 за бараль.

Апошні раз цана такой нафты была вышэйшай за $70 за бараль 4 снежня 2014 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі