Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 мая 2018, 12:05

Цана бараля нафты Brent перасягнула $77 упершыню з лістапада 2014 года

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цана бараля нафты Brent перасягнула $77 упершыню з лістапада 2014 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Кошт ф'ючарса на нафту маркі Brent з пастаўкай у ліпені 2018 года ў ходзе таргоў на біржы ICE ў Лондане вырас на 2,8 працэнта і склаў $77,04 за бараль. Аб гэтым сведчаць даныя біржы.

Такі рост адбыўся на фоне выхаду ЗША з ядзернай здзелкі з Іранам.

Апошні раз цана такой нафты знаходзілася вышэй за $77 за бараль 27 лістапада 2014 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі