Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2018, 18:41

Тры вучні пацярпелі пры стральбе ў школе ў Мэрылендзе

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час стральбы, якая адбылася сёння ў школе Great Mills у штаце Мэрыленд (ЗША), пацярпелі тры чалавекі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлекампанію ABC.

Адзначаецца, што траўмы атрымалі тры вучні, у тым ліку сам стралок. Адзін з супрацоўнікаў школы знайшоў нападаючага і змог своечасова абясшкодзіць яго. Інфармацыі аб загінулых няма.

Адукацыйнае ўпраўленне акругі Сент-Мэры, у якой знаходзіцца школа, паведаміла, што тэрыторыя навучальнай установы ачэплена, сітуацыя ўзята пад кантроль.

Вучні школы Great Mills накіраваны ў іншую навучальную ўстанову, усе астатнія школы акругі Сент-Мэры працуюць у звычайным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі