Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 сакавіка 2017, 09:09

Тры чалавекі загінулі ў час сходу снежнай лавіны ў Аўстрыі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не менш як тры чалавекі загінулі ў час сходу снежнай лавіны ў Аўстрыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Яшчэ адзін чалавек лічыцца прапаўшым без вестак.

Лавіна накрыла групу з васьмі чалавек, калі яны рабілі прагулку па федэральнай зямлі Аўстрыі Ціроль на захадзе краіны.

"Пасля пошукавай аперацыі тры чалавекі былі знойдзены мёртвымі. Чацвёра з групы змаглі выбрацца са снегу. Вядуцца пошукі яшчэ аднаго чалавека", - цытуе агенцтва Reuters прадстаўніка мясцовых праваахоўных органаў.

Паводле папярэдніх даных, у склад групы ўваходзілі швейцарцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі