22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры чалавекі загінулі, яшчэ 23 былі паранены ў выніку ўзрыву на прадуктовым рынку ў правінцыі Яла на поўдні Тайланда, паведамляе ТАСС.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, самаробнае ўстройства з таймерам было схавана ў матацыкле, які быў прыпаркаваны ў людным месцы. Два наведвальнікі рынку памерлі на месцы інцыдэнту, яшчэ адзін быў шпіталізаваны і пазней памёр у бальніцы.-0-