Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Трамп заявіў аб неабходнасці мадэрнізаваць ядзерны арсенал ЗША і стварыць касмічныя войскі

У свеце 14.03.2018 | 11:08
Дональд Трамп. Фота Reuters
Дональд Трамп. Фота Reuters

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы перад амерыканскімі марскімі пехацінцамі, заявіў аб неабходнасці мадэрнізаваць ядзерны арсенал краіны, а таксама аб магчымасці ў будучым стварыць касмічныя войскі ў якасці паўнацэннага віду ўзброеных сіл, паведамляе ТАСС.

Паводле слоў Дональда Трампа, узброеныя сілы атрымаюць сродкі, якіх у іх "не было ніколі". "Мы таксама мадэрнізуем нашы ядзерныя ўзбраенні і аднаўляем нашу ядзерную інфраструктуру. Мы ўкладваем больш грошай, чым калі-небудзь, таму што нам трэба быць наперадзе, далей, чым любая іншая краіна", - сказаў амерыканскі лідар.

Дональд Трамп таксама адзначыў, што Вашынгтон на 50 працэнтаў пашырыў інвестыцыі ў гіпергукавыя сістэмы ўзбраенняў. "Мы, нарэшце, зноў будзем лідзіраваць у космасе, - падкрэсліў Дональд Трамп. - Вельмі хутка мы адправімся на Марс".

Амерыканскі лідар паведаміў, што ў будучым у ЗША будуць створаны касмічныя войскі ў якасці паўнацэннага віду ўзброеных сіл. "У маёй новай нацыянальнай касмічнай стратэгіі космас прызнаны зонай ваенных дзеянняў, як зямля, паветра і мора. У нас нават могуць з'явіцца касмічныя сілы", - сказаў Дональд Трамп.

Раней у Кангрэсе ЗША пры абмеркаванні бюджэту Пентагона ўзнімалася пытанне аб стварэнні віду ўзброеных сіл спецыяльна для космасу, але гэта ідэя была адхілена. Супраць гэтага, у прыватнасці, выступіў міністр абароны краіны Джэймс Мэціс і камандаванне ваенна-паветраных сіл.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Новы дызайн беларускіх банкнотаў Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб правядзенні мадыфікацыі банкнотаў, што знаходзяцца ў абарачэнні, пры захаванні асноўных выяў на правым і адваротным баках, а таксама іх колернай гамы і памеру.