Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 ліпеня 2018, 09:01

Трамп прапанаваў Еўрасаюзу адначасова з ЗША адмовіцца ад мытных пошлін

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў уладам Еўрасаюза адначасова са Злучанымі Штатамі адмовіцца ад мытных пошлін, гандлёвых бар'ераў і субсідый. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на запіс у Twitter кіраўніка Белага дома.

Трамп напісаў, што 25 ліпеня, калі прадстаўнікі ЕС прыедуць у Вашынгтон, у яго будзе для іх прапанова аб адмене ЗША і Еўрасаюзам усіх пошлін, бартараў і субсідый. На думку прэзідэнта ЗША, гэтыя меры прывядуць да свабоднага рынку і справядлівага гандлю.

Сёння Дональд Трамп правядзе ў Вашынгтоне перагаворы з кіраўніком Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам. Эксперты разглядаюць гэту сустрэчу як апошнюю магчымасць для прадухілення поўнамаштабнай гандлёвай вайны паміж ЕС і ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі