Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 верасня 2019, 09:47

Трамп назваў імёны прэтэндэнтаў на пасаду памочніка па нацбяспецы

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў імёны прэтэндэнтаў на пасаду новага памочніка па нацыянальнай бяспецы замест адпраўленага ў адстаўку Джона Болтана. Адпаведнае тлумачэнне слоў амерыканскага лідара апублікаваў Белы дом, паведамляе ТАСС.

У ліку кандыдатаў на пасаду памочніка па нацбяспецы - спецпрадстаўнік ЗША па справах заложнікаў Роберт О'Браен, адстаўны генерал-маёр УС ЗША Рыкі Уодэл, кіраўнік Нацыянальнага ўпраўлення ядзернай бяспекі пры Міністэрстве энергетыкі ЗША Ліза Гордан-Хагерці, кіраўнік апарату супрацоўнікаў Савета нацыянальнай бяспекі ЗША пры Болтане Фрэд Флітц і саветнік па нацбяспецы віцэ-прэзідэнта ЗША Майкла Пенса Кіт Келог.

На мінулым тыдні Трамп адправіў свайго памочніка па нацбяспецы Джона Болтана ў адстаўку. Прэзідэнт растлумачыў такое рашэнне тым, што той рабіў вялікія памылкі і не знаходзіў агульную мову з важнымі прадстаўнікамі вашынгтонскай адміністрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі