Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2018, 17:35

Трамп адмовіўся ад сустрэчы з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры 12 чэрвеня

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў лідару КНДР Кім Чэн Ыну пісьмо, у якім адмовіўся ад правядзення двухбаковага саміту ў Сінгапуры 12 чэрвеня, паведамляецца ў Twitter Белага дома.

У пісьме Дональда Трампа, у прыватнасці, гаворыцца, што рашэнне адмовіцца ад саміту было прынята "з-за адкрыта варожых выказванняў", якія прагучалі ў апошняй заяве Кім Чэн Ына.

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што гатовы да правядзення двухбаковай сустрэчы з лідарам КНДР у будучым.

Раней Дональд Трамп анансаваў сустрэчу з Кім Чэн Ынам у Сінгапуры 12 чэрвеня. У сваю чаргу Кім Чэн Ын заяўляў, што разлічвае на пазітыўныя змяненні па выніках сустрэчы з Дональдам Трампам. Ён лічыў, што гэта стане гістарычным крокам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі