20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканскае выданне Time склала свежы рэйтынг топ-100 самых уплывовых людзей свету. Спіс апублікаваны на сайце часопіса.
Рэйтынг Time не прысвойвае пэўныя месцы, але падзяляе сотню самых уплывовых людзей на катэгорыі: "наватары", "лідары", "мастакі", "іконы" і інш.
У катэгорыі "лідары" прадстаўлены Дональд Трамп, Эмануэль Макрон, Сі Цзіньпін, Кім Чэн Ын. Таксама ў гэту катэгорыю трапілі прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо, прынц Вялікабрытаніі Гары са сваёй нявестай Меган Маркл і інш.
Сярод самых уплывовых дзеячаў мастацтваў названы актрысы Ніколь Кідман, Галь Гадот, акцёр Х'ю Джэкман, рэжысёры Гільерма дэль Тора і Грэта Гервіг, тэлевядучы Джымі Кімел і інш.
Таксама трапілі ў спіс тэлевядучая Опра Уінфры і вынаходнік Ілан Маск.
Акрамя таго, у рэйтынгу фігуруе падлетак: 14-гадовая актрыса Мілі Бобі Браўн, якая выканала ролю дзяўчынкі Ілэвэн у серыяле "Вельмі дзіўныя справы". Сярод "наватараў" - камедыйная актрыса Тыфані Хедзіш, рэп-спявачка Cardi B, алімпійская чэмпіёнка Хлоі Кім і інш.
У спіс увайшлі таксама швейцарскі тэнісіст Роджэр Федэрэр, індыйскі ігрок у крыкет Вірат Кохлі, амерыканскія фігурыст Адам Рыпан і баскетбаліст Кевін Дзюрант, ігрок "Х'юстана" Джэй Джэй Уот.-0-