24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла аб адстаўцы. Яна пакіне пасаду кіраўніка Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра 7 чэрвеня, паведамляе брытанскае выданне The Guardian.
Такую заяву Тэрэза Мэй зрабіла сёння на парозе сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі на Даўнінг-стрыт. "Я зрабіла ўсё, што ад мяне залежыць, каб пераканаць членаў парламента падтрымаць здзелку па Brexit. Але, на жаль, я не змагла гэтага зрабіць", - сказала прэм'ер-міністр.
Працэс выбару новага лідара пачнецца на наступным тыдні.-0-