Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 снежня 2017, 15:16

Тэракт у Кабуле: колькасць загінулых павялічылася да 40 чалавек

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку тэракта ў афганскім Кабуле павялічылася да 40 чалавек, пацярпелі больш за 30. Такая інфармацыя, як паведамляе ТАСС, размешчана на сайце агенцтва Pajhwok Afghan News са спасылкай на МУС Афганістана.

Паводле ўдакладненых даных, два ўзрывы адбыліся сёння ў заходняй частцы Кабула паблізу будынка мясцовага інфармагенцтва.Устаноўлена, што адно з узрыўных устройстваў у дзеянне прывёў тэрарыст-смяротнік.

Адказнасць за ўзрывы не ўзяла ніводная з дзеючых груповак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі