Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 жніўня 2017, 15:09

Тэракт у Барселоне мог учыніць 17-гадовы падлетак

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іспанская паліцыя шукае 17-гадовага Мусу Укабіра па падазрэнні ў дачыненні да тэракта ў Барселоне, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на газету El Mundo.

Паводле даных паліцыі, падлетак можа з'яўляцца выканальнікам тэракта. Паводле адной з версій, Муса Укабір украў дакументы ў свайго старэйшага брата Дрыса і арандаваў два фургоны. Адзін з фургонаў быў выкарыстаны для ўчынення тэракта. Пасля атакі Муса Укабір уцёк. У паліцыі лічаць, што ён можа быць узброены.

Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў ІспанііЛукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі з тэрактамі ў Іспаніі
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што іспанскі народ мужна перанясе гэтыя выпрабаванні і здолее зберагчы здабытыя дэмакратычныя каштоўнасці і адзінства нацыі.

Між тым, паводле даных выдання El Pais, арганізатары тэрактаў у Іспаніі ўваходзілі ў тэрарыстычную ячэйку з 12 чалавек. Іншыя падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.

17 жніўня ў Барселоне вадзіцель фургона ўчыніў наўмысны наезд на прахожых. У выніку 13 чалавек загінулі, больш як 100 пацярпелі. Адказнасць за нападзенне ўзяла групоўка ІД. У ноч на 18 жніўня тэрарысты зрабілі спробу паўтарыць атаку ў Камбрыльсе, уехаўшы на аўтамабілі ў натоўп. У выніку пацярпелі 7 чалавек, двое з іх у цяжкім стане. Чацвёра тэрарыстаў былі ліквідаваны, пяты памёр пазней ад раненняў. На гэты момант па падазрэнні ў дачыненні да тэрактаў затрыманы тры чалавекі.-0-

Інфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма - МЗСІнфармацыі аб грамадзянах Беларусі сярод пацярпелых у Барселоне няма - МЗС
МЗС рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Барселоне, выконваць указанні іспанскіх улад і выйсці на сувязь з роднымі і блізкімі. Тэлефон гарачай лініі, адкрыты ўладамі Іспаніі: + 34 902400012.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі