Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2017, 09:35

Тэракт на стадыёне "Манчэстэр-Арэна": колькасць загінулых павялічылася да 22 чалавек

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць загінулых у выніку тэракта на стадыёне "Манчэстэр-Арэна" павялічылася да 22 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на даныя паліцыі. Інфармацыя аб пацярпелых не змянілася: раненні атрымалі 59 чалавек.

Узрыў на стадыёне "Манчэстэр-Арэна" прагрымеў прыкладна ў 00.35 па мінскім часе адразу пасля завяршэння выступлення свявачкі Арыяны Грандэ. Дэтанацыя ўзрыўнога ўстройства невядомага паходжання адбылася за межамі канцэртнай залы ў фае недалёка ад выхаду, праз які гледачы пакідалі стадыён. Сама 23-гадовая спявачка не пацярпела, але прызналася, што шакіравана здарэннем.

Брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй перапыніла сваю выбарчую кампанію да назначаных на 8 чэрвеня датэрміновых парламенцкіх выбараў з-за ўчыненага напярэдадні ў Манчэстэры ўзрыву.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі