8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Таварны і пасажырскі паязды сутыкнуліся на станцыі Айхах у нямецкай федэральнай зямлі Баварыя, два чалавекі загінулі, 14 пацярпелі, паведамляюць інфармагенцтвы.
Паводле даных паліцыі, у аварыі загінулі машыніст пасажырскага поезда і пасажырка. Трое пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане.
Прычыны сутыкнення пакуль не ўстаноўлены.-0-