Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 жніўня 2018, 13:18

Тайфун "Румбія" абрушыўся на Шанхай: эвакуіраваны амаль 53 тыс. чалавек

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайфун "Румбія" абрушыўся на Шанхай: эвакуіраваны амаль 53 тыс. чалавек, паведамляе інфармагенцтва "РІА Навіны".

Трапічны тайфун дасягнуў шанхайскага раёна Пудун і прынёс праліўныя дажджы і шквальны вецер. Парывы ветру дасягаюць 23 м/с. Амаль 2,5 тыс. суднаў былі вымушаны вярнуцца ў порт.

У Шанхаі аб'яўлены павышаны ўзровень небяспекі ў сувязі з магчымымі паводкамі. Прагназуецца, што ліўні ў горадзе прадоўжацца да 18 жніўня, а трапічны шторм па меры перамяшчэння на паўночны захад паступова пачне слабець.

"Румбія" ўжо трэці па ліку тайфун, які абрушыўся на Шанхай у гэтым месяцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі