Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 ліпеня 2018, 18:04

Тайфун "Марыя" абрушыўся на ўсход Кітая

11 ліпеня, Фучжоу /БЕЛТА - Сіньхуа/. Тайфун "Марыя" абрушыўся на ўзбярэжжа раёна Ляньцзян правінцыі Фуцзянь на ўсходзе Кітая. Максімальная скорасць ветру паблізу эпіцэнтра трапічнага цыклону дасягнула 42 м у секунду.

Паводле афіцыйных даных, з раёна Ляньцзян было эвакуіравана больш за 8 тыс. чалавек, яшчэ 6,8 тыс. знаходзяцца ў стане гатоўнасці для правядзення выратавальнай аперацыі і ліквідацыі наступстваў тайфуну.

Раней паведамлялася, што ў Фучжоу (сталіцы правінцыі Фуцзянь) 11 ліпеня ў прыбярэжных раёнах закрыты школы і фабрыкі.

Акрамя таго, тайфун паралізаваў чыгуначны рух, у выніку чаго больш за 200 паяздоў былі спынены.

У суседняй правінцыі Чжэцзян эвакуіравана 390 тыс. чалавек, 25 тыс. лодак вярнуліся ў порт, адменена 206 авіярэйсаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі