Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 жніўня 2017, 10:06

Тайфун "Хато" ў Паўднёвым Кітаі забраў жыцці 12 чалавек

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тайфун "Хато" з разбуральнай сілай прадаўжае абрушвацца на Паўднёвы Кітай. Як паведамляюць інфармагенцтвы, стыхія ўжо забрала жыцці 12 чалавек, больш за 300 лічацца пацярпелымі.

Вецер з неймавернай сілай валіў дрэвы і абрываў лініі электраперадачы. У выніку ўдару стыхіі разбурана каля 300 дамоў, каля 2 млн будынкаў засталіся без святла.

Паралізавана работа транспартнай сістэмы. Так, спынены рух па некалькіх высакаскорасных чыгуначных магістралях. Моцнымі хвалямі пашкоджаны масты і збудаванні марскіх партоў. У аэрапортах адменены сотні рэйсаў.

Улады падлічылі, што стыхія нанесла ўрон на $825 млн. Аднак гэта лічба не канчатковая.

Сіноптыкі гавораць, што цыклон рухаецца ў глыб краіны і пачынае слабець.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі