Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 красавіка 2019, 15:16

Таджыкістан уводзіць дзяржпошліны для турыстаў і паломнікаў

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таджыкістане ўведзена пошліна для замежных турыстаў, якія наведваюць краіну, а таксама для грамадзян рэспублікі, што едуць за мяжу ад турыстычных кампаній, паведамляе мясцовае інфармагенцтва ASIA-Plus.

Адпаведныя папраўкі ў закон "Аб іншых абавязковых плацяжах у бюджэт" па прапанове ўрада прынята сёння ніжняй палатай парламента Таджыкістана.

Ад аплаты пошліны вызвалены ветэраны ВАВ, удзельнікі ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай АЭС, інваліды першай і другой груп, дзеці да 16 гадоў, а таксама дыпламаты.

Памер турыстычных пошлін будзе вызначаць урад краіны. Паводле некаторых даных, турысты павінны будуць плаціць па $1 за суткі.

Адзначаецца, што цяпер у Таджыкістане працуюць 145 турыстычных кампаній. Рэспубліку ў мінулым годзе наведалі больш за мільён замежных турыстаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі