Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 жніўня 2016, 09:51

Свіны грып выявілі ў дзвюх індыйскіх спартсменак, якія вярнуліся з АГ-2016

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свіны грып выявілі ў дзвюх індыйскіх спартсменак, якія вярнуліся з Алімпійскіх гульняў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дзве бягухі з Індыі Арчатэры Джаіша і Судха Сінгх шпіталізаваны пасля вяртання з Рыа-дэ-Жанэйра, у спартсменак выявілі вірус H1N1, таксама вядомы як "свіны грып". Дзяўчаты былі суседкамі па пакоі ў Алімпійскай вёсцы.

Урачы індыйскай каманды маюць намер праверыць усіх спартсменак, якія жылі ў Рыа побач з захварэўшымі атлеткамі або кантактавалі з імі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі