Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 кастрычніка 2016, 12:54

Сустрэча ў "нармандскім фармаце" адбудзецца 19 кастрычніка ў Берліне

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча ў "нармандскім фармаце" адбудзецца 19 кастрычніка ў Берліне. Такая інфармацыя размешчана на сайце прэзідэнта Украіны, паведамляе БЕЛТА.

Дамоўленасць аб правядзенні сустрэчы дасягнута ў час тэлефоннай размовы ў трохбаковым фармаце з удзелам прэзідэнтаў Украіны і Францыі Пятра Парашэнкі і Франсуа Аланда і канцлера ФРГ Ангелы Меркель. Субяседнікі таксама абмеркавалі сітуацыю з бяспекай на Данбасе.

Елісейскі палац пацвердзіў ужо ўдзел Франсуа Аланда ў сустрэчы ў Берліне. Адзначаецца, што перагаворы пройдуць праз год пасля папярэдняй сустрэчы ў Парыжы. Яны дадуць магчымасць ацаніць выкананне мінскіх пагадненняў, а таксама абмеркаваць далейшы працэс урэгулявання крызісу на ўсходзе Украіны.

У прэс-службе ўрада ФРГ таксама пацвердзілі правядзенне сустрэчы, адзначыўшы, што канцлер Германіі Ангела Меркель запрасіла прэзідэнтаў Расіі, Францыі і Украіны ў Берлін 19 кастрычніка для абмеркавання далейшых крокаў па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі