Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 ліпеня 2018, 10:54

Сустрэча Пуціна і Трампа пройдзе ў Прэзідэнцкім палацы ў Хельсінкі

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбудзецца 16 ліпеня ў Хельсінкі ў Прэзідэнцкім палацы. Як паведамляе ТАСС, гэта пацвердзіў прадстаўнік Белага дома.

Прэзідэнцкі палац знаходзіцца насупраць рыначнай плошчы ў Паўднёвым порце, побач з будынкам мэрыі. Плошча палаца складае каля 3 тыс. кв. м. У верасні 1990 года там сустракаліся прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы.

Галоўны прэс-цэнтр будзе ў гэты дзень працаваць у палацы кангрэсаў Finlandia-talo.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Мантана 5 ліпеня заявіў, што быў заўсёды гатовы да сустрэчы з лідарам Расіі Уладзімірам Пуціным. Трансляцыю вялі амерыканскія тэлекампаніі. "Я быў гатовы да гэтага ўсё сваё жыццё", - сказаў Трамп. Таксама амерыканскі лідар заявіў, што плануе паладзіць з Расіяй. "Я сустрэнуся з прэзідэнтам Пуціным на наступным тыдні, і мы паладзім", - падкрэсліў прэзідэнт ЗША.

Саміт РФ і ЗША, у час якога адбудзецца сустрэча двух прэзідэнтаў, пройдзе 16 ліпеня ў Хельсінкі. Вашынгтон пацвердзіў дату і месца правядзення саміту. Паводле слоў прэс-сакратара расійскага прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова, лідары дзвюх краін абмяркуюць шэраг няпростых пытанняў, у тым ліку будзе комплексна абмяркоўвацца тэма Сірыі.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп першы раз правялі перагаворы 7 ліпеня 2017 года на палях саміту Групы дваццаці ў Гамбургу. У лістападзе 2017 года на саміце АЦЭС у В'етнаме паўнацэннай двухбаковай сустрэчы лідараў не было, аднак лідары пагутарылі ў кулуарах форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі