Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лістапада 2019, 13:24

Страты сусветнага ВУП ад гандлёвых спрэчак да 2020 года складуць $700 млрд - кіраўнік МВФ

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Страты глабальнага ВУП ад пратэкцыянізму асобных краін і выкліканых імі міжнародных гандлёва-эканамічных спрэчак да 2020 года складуць каля $700 млрд. Аб гэтым заявіла сёння кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) Крысталіна Георгіева на прэс-канферэнцыі па выніках чацвёртага круглага стала з удзелам кіраўнікоў вядучых сусветных арганізацый, паведамляе ТАСС.

"Рост сусветнай эканомікі ў 2019 годзе, як чакаецца, складзе толькі 3 працэнты - гэта мінімальная дынаміка за апошняе дзесяцігоддзе, - адзначыла яна. - Ключавым фактарам сталі гандлёвыя супярэчнасці, якія прывялі да ўзмацнення няпэўнасці на міжнароднай арэне. Страты глабальнага ВУП, паводле нашых ацэнак, да 2020 года складуць $700 млрд - гэта 0,8 працэнта ад валавога прадукту планеты".

Паводле слоў Крысталіны Георгіевай, у такіх умовах становіцца вельмі актуальнай праблема пошуку новых эфектыўных метадаў плённага шматбаковага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў - ад экалогіі і барацьбы з кліматычнымі змяненнямі да фінансавай і фіскальнай палітыкі.

У лік удзельнікаў круглага стала ў Пекіне ўвайшлі прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян, прэзідэнт Сусветнага банка Дэвід Мэлпас, намеснік генеральнага дырэктара Сусветнай гандлёвай арганізацыі Алан Вулф, генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі працы Гай Райдэр, генеральны сакратар Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Анхель Гурыа і старшыня Савета па фінансавай стабільнасці Рэндал Куорлз.

21 лістапада ў Пекіне пад лозунгам "Садзейнічанне адкрытасці, стабільнасці і высакаякаснаму развіццю глабальнай эканомікі" праводзіцца чацвёрты дыялог у фармаце круглага стала "адзін плюс шэсць", прысвечаны апошнім зменам сітуацыі ў свеце і сусветнай макраэканамічнай стратэгіі. Яго ўдзельнікі каардынуюць меры па павелічэнні ўзаемнай адкрытасці, стымуляванні росту кітайскай эканомікі, аптымізацыі сістэмы глабальнага кіравання.

Як паведаміў раней МЗС КНР, гэта мерапрыемства - "важны механізм, які адыгрывае станоўчую ролю ва ўмацаванні стратэгічнага дыялогу паміж Кітаем і ключавымі міжнароднымі эканамічнымі арганізацыямі, здольны пазітыўна паўплываць на глабальную эканоміку".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі