Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 ліпеня 2016, 11:46

S&P панізіла рэйтынг Еўрасаюза з-за Brexit

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings (S&P) панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Еўрасаюза з "AA+" да "AA", паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Як адзначае S&P, такое рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем 23 чэрвеня рэферэндуму ў Вялікабрытаніі, на якім брытанцы вырашылі выйсці са складу Еўрасаюза.

Паніжэнне рэйтынгу эксперты тлумачаць тым, што ў выпадку выхаду краіны з бюджэтных абавязацельстваў інтэграцыйнага аб'яднання астатнім 27 членам Еўрасаюза будзе складаней дамовіцца аб бюджэце ЕС. Такі стан спраў можа негатыўна паўплываць на фінансавую стабільнасць у Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі