Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 ліпеня 2018, 15:45

Смерчы прагназуюцца над акваторыяй Чорнага мора

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чарнаморскім узбярэжжы Краснадарскага края з 19 па 20 ліпеня прагназуецца ўзнікненне смерчаў, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу мэрыі Сочы.

"У бліжэйшыя гадзіны сёння, а таксама на працягу сутак заўтра, 20 ліпеня, над акваторыяй Чорнага мора ёсць небяспека фарміравання смерчаў", - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у Сочы 19 ліпеня пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніца, парывы ветру месцамі могуць дасягаць 12 м/с. "Ратавальнікі рэкамендуюць жыхарам і гасцям курорта захоўваць неабходныя меры засцярогі, устрымацца ад адпачынку ля вады", - адзначылі ў прэс-службе.

Смерч можа ўяўляць сур'ёзную небяспеку для суднаў і людзей, якія знаходзяцца ў моры. Небяспекі для адпачывальнікаў на сушы гэта з'ява не ўяўляе.

У Краснадарскім краі Расіі да 25 ліпеня дзейнічае рэжым павышанай гатоўнасці ў сувязі з неспрыяльнымі з'явамі надвор'я. У некаторых раёнах Кубані, асабліва на чарнаморскім узбярэжжы ад Сочы да Новарасійска, чакаецца моцны дождж, месцамі з градам. Усе экстранныя службы Краснадарскага края знаходзяцца ў рэжыме поўнай гатоўнасці, вядзецца кругласутачны маніторынг сітуацыі з-за непагоды, арганізавана інфармаванне насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі