Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 мая 2016, 17:08

Славакія на пасадзе старшыні ЕС зоймецца міграцыйным крызісам і ўмацаваннем Шэнгена

24 мая, Прага /БЕЛТА - ТАСС/. Славакія на пасадзе старшыні Еўрасаюза, якую яна на паўгода зойме з 1 ліпеня, засяродзіць асноўную ўвагу на эфектыўным урэгуляванні міграцыйнага крызісу і ўмацаванні знешніх граніц Шэнгенскай прасторы. Аб гэтым сёння заявіў кіраўнік славацкага МЗС Міраслаў Лайчак, выступаючы ў Браціславе перад дэпутатамі Нацыянальнага савета (парламента).

У лік прыярытэтаў рэспублікі таксама ўвойдзе садзейнічанне эканамічнай інтэграцыі еўрапейскіх краін і развіццё Энергетычнага саюза ЕС.

"У перыяд нашага старшынства павінна пачаць функцыянаваць еўрапейская служба пагранічнай і берагавой аховы. Яна палепшыць здольнасць ЕС кантраляваць сітуацыю на сваіх знешніх граніцах і забяспечваць працэс вяртання (за межы тэрыторыі супольніцтва) нелегальных бежанцаў, - падкрэсліў міністр. - Міграцыйная палітыка Еўрасаюза павінна грунтавацца на эфектыўнай ахове граніц, свабодным перамяшчэнні ў рамках Шэнгенскай прасторы і супрацоўніцтве (у забеспячэнні працэсу рэпатрыяцыі) з трэцімі краінамі".

Паводле слоў Міраслава Лайчака, Славакія на пасадзе старшыні ЕС прадоўжыць выступаць супраць увядзення абавязковых механізмаў размеркавання бежанцаў паміж дзяржавамі - членамі супольніцтва. Адначасова ён выказаўся ў падтрымку палітыкі прыярытэтнага прадастаўлення пасведчання на права жыхарства і грамадзянства высокакваліфікаваным спецыялістам, няхватка якіх ёсць у Еўропе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі