Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 чэрвеня 2018, 09:49

Скоп'е і Афіны дасягнулі пагаднення аб афіцыйным найменні Македоніі

12 чэрвеня, Скоп'е /БЕЛТА - ТАСС/. Скоп'е і Афіны прыйшлі ў аўторак да пагаднення адносна афіцыйнага наймення Рэспублікі Македонія. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Македоніі Зоран Заеў.

"Мы дасягнулі гістарычнага пагаднення... Назва - Рэспубліка Паўночная Македонія з перакладам на ўсе мовы", - адзначыў ён. Заеў пры гэтым падкрэсліў, што пагадненне пацвярджае македонскую ідэнтычнасць і з'яўляецца гарантыяй будучага працвітання краіны.

"Вырашаючы спрэчку, мы будуем дружбу паміж дзвюма краінамі і народамі. У нашых руках ключ да адкрыцця эканамічнай перспектывы для нашых грамадзян. Мы вырашаем шматгадовую спрэчку, каб вывесці краіну з ізаляцыі, і, калі ўсе думалі, што няма выйсця, мы пайшлі наперад. Больш няма БЮРМ (Былой югаслаўскай Рэспублікі Македонія. - Заўвага ТАСС)", - сказаў Заеў, адзначыўшы таксама, што "Македонія атрымае запрашэнне стаць 30-м членам НАТА", што з'яўляецца "гарантыяй інвестыцый у краіну".

Назва Рэспубліка Паўночная Македонія прадугледжана для агульнага выкарыстання як унутры краіны, так і пры міжнародных кантактах. Пагадненне будзе прадстаўлена ўсім адпаведным органам для далейшай ратыфікацыі. Чакаецца, што Грэцыя накіруе паведамленне Генеральнаму сакратару ААН і ў Еўрапейскі савет, у якім пацвердзіць адсутнасць перашкод для атрымання рэкамендацыі і пачатку перагавораў з Македоніяй.

Спрэчка паміж Македоніяй і Грэцыяй з нагоды назвы былой югаслаўскай рэспублікі, што супадае з найменнем паўночнай грэчаскай вобласці, вядзецца на працягу ўжо дваццаці пяці гадоў. Афіны імкнуцца дабіцца змянення назвы суседняй краіны і выступаюць супраць яе ўступлення ў Еўрасаюз і НАТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі