Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 студзеня 2017, 09:06

Сітуацыя на курортах Тайланда стабілізуецца пасля паводкі

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя на курортах Тайланда, якія пацярпелі ад паводкі, стабілізуецца, паведамляюць інфармагенцтвы.

Так, аэрапорт на востраве Самуі працаваў з перабоямі, цяпер рэйсы вылятаюць згодна з раскладам. Загружанасць гасцініц на тайландскіх курортах ужо складае каля 70 працэнтаў.

Стыхія нанесла ўдар па астравах, Самуі, Таа і Пханган, якія карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў. У час паводкі загінуў 21 чалавек. Аб пацярпелых замежных турыстах не паведамляецца.

На поўдні Тайланда з-за ліўняў пад вадой апынуліся больш за 330 тыс. дамашніх гаспадарак, дзе пражывае амаль 1 млн чалавек, разбурана амаль 60 мастоў і каля 200 дарог.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі