Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2018, 10:37

Сі Цзіньпін і Трамп абмеркавалі сітуацыю на Карэйскім паўвостраве

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня КНР Сі Цзіньпін і амерыканскі лідар Дональд Трамп абмкеркавалі сёння па тэлефоне паляпшэнне сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

"Абстаноўка на Карэйскім паўвостраве азнаменавалася некаторымі станоўчымі зрухамі. Кожны з зацікаўленых бакоў павінен прыкласці актыўныя намаганні для таго, каб гэта пазітыўная тэндэнцыя захоўвалася. Неабходна стварыць умовы для аднаўлення (міжкарэйскага) дыялогу", - заявіў Сі Цзіньпін. Ён таксама падкрэсліў, што дэнуклеарызацыя Карэйскага паўвострава - задача, выкананне якой адпавядае інтарэсам усіх дзяржаў рэгіёна, паколькі ў выніку будуць забяспечаны доўгатэрміновыя мір і стабільнасць. "Вельмі важна, каб міжнародная супольнасць праявіла салідарнасць у гэтым пытанні", - указаў кітайскі лідар.

У ходзе размовы Сі Цзіньпін выказаў задавальненне гандлёва-эканамічным супрацоўніцтвам Пекіна і Вашынгтона. "Яно выгадна абедзвюм краінам, і нам трэба садзейнічаць захаванню існуючай станоўчай тэндэнцыі", - адзначыў старшыня КНР.

У сваю чаргу Дональд Трамп заявіў, што гатовы і ў далейшым падтрымліваць актыўныя кантакты з вышэйшым кітайскім кіраўніцтвам для вырашэння надзённых праблем і больш гарманічнага развіцця адносін з Пекінам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі