Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 верасня 2016, 13:53

Швейцарцы выступілі на рэферэндуме за павелічэнне паўнамоцтваў разведслужбы і адхілілі павышэнне пенсій

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары Швейцарыі на рэферэндуме выступілі за пашырэнне паўнамоцтваў службы разведкі, дзякуючы чаму супрацоўнікі спецслужбы змогуць праслухоўваць тэлефоны і сачыць за электроннай поштай швейцарцаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Гэты факт пацвярджаюць афіцыйныя даныя вынікаў галасавання, якія размешчаны на сайце ўрада Швейцарыі.

Вядома, што за гэтыя змяненні аддалі галасы 65,5 працэнта. Рашэнне швейцарцаў не было нечаканым. Апытанні грамадскай думкі, праведзеныя раней, сведчылі, што новы закон будзе адобраны больш як палавінай жыхароў.

Улады змогуць праслухоўваць тэлефонныя размовы, правяраць электронную пошту і нават устанаўліваць назіранне або відэазапіс у кватэрах. Карыстацца гэтымі паўнамоцтвамі службы змогуць дзесьці раз у месяц пры неабходнасці сачэння за людзьмі, якія выклікаюць падазрэнне. Як сцвярджаюць прыхільнікі новаўвядзення, усё гэта павысіць бяспеку ва ўмовах тэрарыстычнай пагрозы.

Аднак пытанне пашырэння паўнамоцтваў службы разведкі было не адзінае на рэферэндуме. Швейцарцы таксама галасавалі па пытанні аб павышэнні базавай пенсіі на 10 працэнтаў, але гэту прапанову адхілілі. Адхіленай аказалася і ідэя аб пераходзе Швейцарыі да 2050 года да зялёнай эканомікі. Тлумачыцца, што гэтыя ініцыятывы былі названы вельмі затратнымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі