Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 кастрычніка 2017, 11:14

Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрушыўся на Еўропу

30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэсць чалавек загінулі з-за ўрагану "Герварт", які абрушыўся на Еўропу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ураган прайшоў адразу па пяці краінах Еўропы: Чэхіі, Славакіі, Германіі, Аўстрыі і Польшчы. Па два чалавекі загінулі ў Польшчы, Чэхіі і Германіі. У прыватнасці, на поўначы Польшчы загінуў вадзіцель аўтамабіля, які ўрэзаўся ў паваленае на праезную частку дрэва. Яшчэ адна ахвяра стыхіі зарэгістравана ў паўднёва-заходняй частцы краіны. Мужчына загінуў пасля таго, як на яго машыну ўпала дрэва. У Чэхіі ў выніку падзення дрэў загінулі мужчына і жанчына. Дакладная колькасць пацярпелых не паведамляецца.

У Чэхіі і Польшчы з-за непагоды без электраэнергіі засталіся тысячы чалавек. У Чэхіі часткова спынены чыгуначныя зносіны. У нямецкім чыгуначным канцэрне Deutsche Bahn паведамілі, што стыхія нанесла значны ўрон на некалькіх ключавых маршрутах. У Берліне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

На адзін з нямецкіх астравоў выкінула 225-метровы грузавы карабель Glory Amsterdam. На яго борце знаходзіцца 1,8 тыс. т дызельнага паліва і 140 т суднавага паліва. Праводзіцца выратавальная аперацыя, для пошуку магчымай уцечкі гаручага задзейнічаны самалёт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі