Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 верасня 2019, 11:02

Шэсць чалавек загінулі ў ДТЗ з турыстычным аўтобусам у Новай Зеландыі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Турыстычны аўтобус трапіў у ДТЗ у Новай Зеландыі, загінулі па меншай меры 6 чалавек, паведамляе выданне New Zealand Herald.

Аварыя здарылася каля горада Ратаруа пры дрэнных умовах надвор'я. У аўтобусе, які перавярнуўся на скораснай трасе, знаходзіліся больш як 20 пасажыраў. Па меншай меры шасцёра з іх загінулі, ёсць параненыя. Некаторыя пацярпелыя былі дастаўлены на базу хуткай дапамогі Ратаруа.

Паводле інфармацыі агенцтва "Сіньхуа", сярод загінулых ёсць кітайскія турысты.

Прычыны аварыі высвятляюцца.-0-

Фота New Zealand Herald'
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі