Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Сеул і Пхеньян правядуць перагаворы на высокім узроўні на бягучым тыдні

У свеце 14.05.2018 | 14:26

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліка Карэя і КНДР плануюць правесці на бягучым тыдні перагаворы на высокім узроўні для абмеркавання пытанняў рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых лідарамі дзвюх краін у ходзе саміту 27 красавіка, паведамляе ТАСС.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік паўднёвакарэйскага міністэрства аб'яднання Пэк Дэ Хён, цяпер прадаўжаюцца кансультацыі паміж дзвюма краінамі на гэту тэму. Чакаецца, што сустрэча пройдзе ўжо на бягучым тыдні.

Паводле яго слоў, у ходзе перагавораў плануецца абмеркаваць канкрэтныя крокі, накіраваныя на рэалізацыю палажэнняў Пханмунджомскай дэкларацыі, падпісанай прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Інам і старшынёй Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ынам.

Два лідары ў ходзе гістарычнага саміту дамовіліся адмовіцца ад варожых дзеянняў, адкрыць офіс па двухбаковых сувязях у паўночнакарэйскім горадзе Кэсон і разгледзець магчымасці для аднаўлення эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку злучэння чыгунак і аўтамабільных дарог на ўсходнім узбярэжжы Карэйскага паўвострава. Таксама яны пагадзіліся правесці сустрэчы сваякоў з сем'яў, раздзеленых Карэйскай вайной 1950-1953 гадоў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.