Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 красавіка 2018, 10:59

Сенат зацвердзіў Майкла Пампеа новым дзяржсакратаром ЗША

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сенат Кангрэса ЗША зацвердзіў 70-м дзяржсакратаром Майкла Пампеа, які да гэтага моманту займаў пасаду дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, паведамляе ТАСС.

Цяпер Пампеа павінен быць прыведзены да прысягі. На гэты момант абавязкі дзяржсакратара выконвае Джон Саліван. Папярэдні кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамента быў адпраўлены ў адстаўку ў сакавіку гэтага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі