Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 чэрвеня 2017, 15:42

Сенат Казахстана прыняў закон аб перадачы ўраду некаторых паўнамоцтваў прэзідэнта

22 чэрвеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. На пленарным пасяджэнні Сената парламента Казахстана прыняты Канстытуцыйны закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя канстытуцыйныя законы Рэспублікі Казахстан па пытаннях пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж галінамі дзяржаўнай улады".

"У адпаведнасці з законапраектам, прапануюцца папраўкі ў канстытуцыйныя законы "Аб прэзідэнце", "Аб урадзе" і "Аб судовай сістэме і статусе суддзяў". У прыватнасці, прапануецца перадача наступных паўнамоцтваў прэзідэнта ўраду: па стварэнні рэспубліканскай бюджэтнай камісіі, вызначэнні парадку складання і прадстаўлення гадавой справаздачы аб выкананні бюджэту. У сваю чаргу, у адпаведнасці з уносімымі змяненнямі ў Канстытуцыйны закон "Аб судовай сістэме і статусе суддзяў", устанаўленне парадку выдачы пасведчанняў суддзям будзе ўскладзена на Вышэйшы судовы савет", - сказаў міністр юстыцыі Казахстана, прадстаўляючы законапраект.

За кіраўніком дзяржавы прапануецца замацаваць права па зацвярджэнні стратэгічных планаў дзяржорганаў, непасрэдна падпарадкаваных і падсправаздачных прэзідэнту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі