Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 верасня 2017, 09:49

Савет Бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю аб узмацненні санкцый супраць КНДР

12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет Бяспекі ААН аднагалосна прыняў рэзалюцыю аб узмацненні санкцый супраць КНДР у адказ на правядзенне краінай чарговага ядзернага выпрабавання, паведамляюць інфармагенцтвы.

Прынятай Саветам Бяспекі ААН 11 верасня рэзалюцыяй уведзены санкцыі, якія значна абмяжоўваюць экспартныя і імпартныя магчымасці Пхеньяна: уведзена эмбарга на пастаўкі газавых кандэнсатаў, абмежаваны ўвоз прадуктаў нафтаперапрацоўкі, уведзена забарона на куплю тэкстылю з КНДР.

Паводле даных амерыканскага боку, уведзеныя новыя санкцыі разам з папярэднімі дадуць магчымасць пазбавіць КНДР больш як 90 працэнтаў даходаў ад экспарту сыравіны і тавараў, якія ў 2016 годзе склалі амаль $2,7 млрд.

Праект рэзалюцыі быў распаўсюджаны ЗША на мінулым тыдні і па выніках перагавораў крыху змяніўся. У прыватнасці, Вашынгтон адмовіўся ад увядзення поўнай забароны на пастаўкі ў КНДР вуглевадародаў, не ўвёў строгія абмежаванні на найманне рабочых з КНДР. Таксама рэзалюцыя не прадугледжвае ўвядзення санкцый супраць лідара краіны Кім Чэн Ына, урада і Працоўнай партыі Карэі.

Акрамя таго, у рэзалюцыі ўдзяляецца вялікая ўвага неабходнасці мірнага ўрэгулявання сітуацыі вакол КНДР: адзначаецца гатоўнасць СБ ААН "падтрымаць шасцібаковыя перагаворы" і заклік да іх аднаўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі