Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 чэрвеня 2016, 12:28

Самалёт з 222 пасажырамі загарэўся ў час экстраннай пасадкі ў Сінгапуры

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасажырскі Boeing, на борце якога было 222 пасажыры і 19 членаў экіпажа, загарэўся ў час экстраннай пасадкі ў Сінгапуры, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт авіякампаніі Singapore Airlines павінен быў рухацца маршрутам Сінгапур - Мілан. Аднак пасля дзвюх гадзін палёту экіпаж заўважыў няспраўнасць і прыняў рашэнне вярнуцца ў сінгапурскі аэрапорт Чангі. Пры пасадцы правае крыло самалёта ахапіў агонь.

Пажарным удалося патушыць агонь за некалькі мінут. Пры гэтым ніхто з пасажыраў і членаў экіпажа не пацярпеў. Пасажырам прапануюць адправіцца ў Мілан іншым рэйсам.

Афіцыйная версія здарэння пакуль не агучваецца. Мяркуецца, што прычынай інцыдэнту магла стаць уцечка паліва. Гэту версію пацвярджае скарга адной з пасажырак на пах паліва ў салоне лайнера. Паводле другой версіі, ЧП здарылася з-за праблем з рухавіком.-0-

Фота Сіньхуа - БЕЛТА

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі