Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 верасня 2018, 11:27

Сабянін перамог на выбарах мэра Масквы

10 верасня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Дзеючы мэр Масквы Сяргей Сабянін перамог на выбарах граданачальніка расійскай сталіцы.

Сяргей Сабянін падзякаваў членам свайго штаба, давераным асобам і ўсім гараджанам, якія прагаласавалі на выбарах, у тым ліку за іншых кандыдатаў. Сабянін таксама акрэсліў галоўныя сферы дзейнасці на працягу новага тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Сярод іншага ён указаў развіццё грамадскага транспарту, праграму рэнавацыі, барацьбу з анкалагічнымі і сардэчнымі захворваннямі, надомнае абслугоўванне для пажылых людзей і інвалідаў. Таксама ён адзначыў рэалізацыю праграмы "Мой раён", якая прадугледжвае комплекснае добраўпарадкаванне ўсіх частак горада.

Паводле даных Масгарвыбаркама, пасля апрацоўкі 56,3 працэнта пратаколаў Сабянін набірае каля 69,54 працэнта галасоў. На другім месцы аказаўся Вадзім Кумін ад КПРФ з вынікам 11,65 працэнта, Свірыдаў ад "Справядлівай Расіі" выйшаў на трэцяе месца з 7,28 працэнта.

Як паведамляецца на сайце Грамадскага штаба па назіранні за выбарамі мэра Масквы, кандыдат ад партыі "Справядлівая Расія" Ілья Свірыдаў прызнаў перамогу Сяргея Сабяніна. "Ужо цяпер паводле папярэдніх вынікаў падлікаў бачна, што Сяргей Сабянін упэўнена перамагае ў першым туры", - прыводзяцца на сайце словы Ільі Свірыдава.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у тэлефоннай размове павіншаваў Сяргея Сабяніна з перамогай на выбарах.

Выбары рэгіянальнага і мясцовага ўзроўняў, а таксама давыбары ў Дзярждуму прайшлі 9 верасня ў 80 суб'ектах Расійскай Федэрацыі з 85, па выніках галасавання размяркоўвалася 31,4 тыс. мандатаў. Завяршылася каля 4,75 тыс. кампаній розных узроўняў, у спісы для галасавання былі ўнесены каля 65 млн чалавек.

Паводле ацэнкі Цэнтрвыбаркама Расіі, цяперашні адзіны дзень галасавання стаў адным з самых спакойных за апошнія гады. "Паводле тых зводак, якія мы атрымліваем з МУС на працягу дня, і паводле той інфармацыі, якая прыходзіць да нас на гарачую лінію, гэта адзін з самых спакойных дзён галасавання за апошні час", - заяўляў намеснік старшыні ЦВК РФ Мікалай Булаеў. Паводле даных сакратара генсавета "Адзінай Расіі" Андрэя Турчака, партыя фіксавала "вельмі нязначную колькасць скаргаў аб парушэннях, большасць з якіх пасля праверкі не пацвярджаюцца або не ўплываюць на волевыяўленне грамадзян". Паводле інфармацыі намесніка старшыні ЦВК Расіі Маі Грышынай, скаргі на магчымыя парушэнні склалі толькі 13 працэнтаў ад агульнай колькасці званкоў у Цэнтрвыбаркам РФ у адзіны дзень галасавання 9 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі