Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 мая 2018, 11:26

СААЗ павысіла ўзровень небяспекі захворвання, выкліканага вірусам Эбола, у Конга

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) павысіла ўзровень небяспекі заражэння захворваннем, выкліканым вірусам Эбола (ЗВВЭ), у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга з "высокага" да "вельмі высокага". Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Раней СААЗ паведаміла аб тым, што пацверджаны выпадак ЗВВЭ ў Конга зарэгістраваны ў вялікім горадзе і гэта можа прывесці да распаўсюджвання хваробы. Генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гэбрэесус заявіў, што інцыдэнт выклікае трывогу, але цяпер у органаў аховы здароўя "ёсць больш сродкаў, чым раней, для барацьбы з Эболай". У цэлым з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга паступілі паведамленні аб больш як 40 выпадках ЗВВЭ.

У Конга ўжо дастаўлена вакцына ад віруса Эбола.

ЗВВЭ - адна з найбольш небяспечных хвароб сучаснасці, яна выклікае моцныя дрыжыкі і высокую тэмпературу, сутаргі, млоснасць і рвоту, крывацёк, у тым ліку ўнутраны.

У выніку эпідэміі хваробы, выкліканай вірусам Эбола, у Заходняй Афрыцы ў 2014-2016 гадах ЗВВЭ заразіліся больш як 28,6 тыс. чалавек, памерлі больш за 11,3 тыс. Найбольш загінулых было ў Гвінеі, Сьера-Леонэ і Ліберыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі