Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 ліпеня 2016, 09:07

Рэжым надзвычайнага становішча ўведзены ў Турцыі

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым надзвычайнага становішча ўведзены ў Турцыі на тры месяцы ў сувязі са спробай перавароту ў краіне. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні Савета бяспекі і ўрада дзяржавы, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Паводле слоў прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана, увядзенне надзвычайнага становішча дапаможа хутка адказваць на дзеянні тэрарыстычных арганізацый.

Спроба ваеннага перавароту была ўчынена ў Турцыі групай мяцежнікаў ноччу на 16 ліпеня. Асноўныя баявыя дзеянні разгарнуліся ў Анкары і Стамбуле. Процістаянне было пагашана. Паводле апошніх даных, загінулі больш як 200 турэцкіх грамадзян, больш як 100 мяцежнікаў забіты, паранены амаль 1,5 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі