Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 верасня 2017, 10:59

Рэжым надзвычайнага становішча аб'яўлены ў асобных рэгіёнах ЗША з-за ўрагану "Ірма"

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэжым надзвычайнага становішча аб'яўлены ў асобных рэгіёнах ЗША з-за ўрагану "Ірма". Такое рашэнне прынята прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Рэжым НС уведзены ў штаце Фларыда, на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам урада ЗША - Пуэрта-Рыка і Віргінскіх астравах. Федэральнае агенцтва па надзвычайных сітуацыях будзе вызначаць, якія рэсурсы патрэбны будуць для змякчэння наступстваў НС, гаворыцца ў афіцыйнай заяве Белага дома.

У сувязі з магчымымі разбурэннямі ў Фларыдзе, Пуэрта-Рыка і на Віргінскіх астравах праводзіцца эвакуацыя мясцовых жыхароў і турыстаў.

Паводле ацэнак спецыялістаў, ураган "Ірма" будзе мацнейшы за "Харві, які абрушыўся на ЗША ў жніўні. "Ірме" прысвоена максімальная пятая катэгорыя, парывы ветру дасягаюць да 280 км/гадз. Гэты ўраган можа стаць мацнейшым за апошняе дзесяцігоддзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі