Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 мая 2016, 13:48

Рэчы пасажыраў і абломкі самалёта А320 знойдзены за 290 км ад Александрыі

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фрагменты прапаўшага 19 мая самалёта А320 кампаніі EgyptAir знойдзены сёння егіпецкімі ваеннымі за 290 км на поўнач ад егіпецкага горада Александрыя. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйную заяву прадстаўніка УС Егіпта Мухамеда Саміра.

Сёння раніцай за 290 км ад Александрыі былі знойдзены некаторыя рэчы пасажыраў, а таксама фрагменты самалёта, сказаў Мухамед Самір. Паводле яго слоў, пошукі будуць прадоўжаны.

Пошукавыя работы праводзіліся 19 мая і былі прадоўжаны 20 мая, на дапамогу егіпецкім УС прыйшлі караблі і авіяцыя адразу некалькіх краін - Грэцыі, Францыі, Кіпра, Вялікабрытаніі, Італіі і ЗША.

EgyptAir пацвердзіла ў "Твітары", што абломкі знойдзены. Авіяперавозчык выказаў спачуванні сваякам загінулых. Прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі таксама прынёс свае спачуванні родным і блізкім загінулых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі