Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2018, 16:29

Разбурэнняў на борце Ан-148 у паветры не было - СК Расіі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Следчыя ўстанавілі, што разбурэнняў на борце пацярпеўшага крушэнне ў Падмаскоўі самалёта Ан-148 у паветры не было, узрыў адбыўся пры ўдары лайнера аб зямлю. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Следчы камітэт Расіі.

"Устаноўлена, што ў момант падзення паветранае судна знаходзілася ў цэласнасці, без узгарання. Узрыў узнік пасля падзення самалёта", - паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК РФ Святлана Пятрэнка.

Паводле яе слоў, на месцы крушэння Ан-148 удалося знайсці адзін з двух бартавых самапісцаў. "Пакуль на месцы здарэння ўдалося знайсці толькі параметрычны самапісец. Пошукі самапісца размоў прадаўжаюцца. Змест запісаў самапісцаў дасць магчымасць экспертам дэталёва аднавіць гісторыю палёту і ўстанавіць прычыну крушэння", - паведаміла Святлана Пятрэнка.

Пасажырскі самалёт Ан-148 "Саратаўскіх авіяліній", які выконваў рэйс з Масквы ў Орск, знік з экранаў радараў 11 лютага праз некалькі мінут пасля ўзлёту з аэрапорта Дамадзедава. Абломкі самалёта былі знойдзены ў раёне вёскі Сцяпанаўскае Раменскага раёна Падмаскоўя. На борце знаходзіўся 71 чалавек, ніхто не выжыў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі